Родительский университет
План работы родительского университета
План работы бацькоўскага ўніверсітэта
дзяржаўнай установы адукацыі
“Клайшанская базавая школа”
на 2026/2027 навучальны год
Мэта: павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры законных прадстаўнікоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства.
Задачы:
- фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
- фарміраванне і развіццё педагагічных кампетэнцый законных прадстаўнікоў у вобласці сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў пра сямейную педагогіку, псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзеянне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
- забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага неблаганадзейства і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, аказанне своечасовай педагагічнай падтрымкі сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства законных прадстаўнікоў і ўстановы адукацыі.
Мэтавая група: законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
Работа бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па двум ступеням (трэцяя ступень – сярэдняя школа):
1 ступень – “Маё дзіця – малодшы школьнік” – для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 1-4 класаў;
2 ступень – “Маё дзіця - падлетак” - для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-9 класаў.
Формы правядзення заняткаў:
- дыстанцыйныя – вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, на старонцы школы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”, у бацькоўскіх чатах у Вайберы; удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне законных прадстаўнікоў, прыцягненне законных прадстаўнікоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах;
- традыцыйныя – лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытванні законных прадстаўнікоў па разнастайнай тэматыцы і іншыя.
Тэматычны план бацькоўскага ўніверсітэта
1 ступень – “Маё дзіця – малодшы школьнік”
для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 1-4 класаў
|
№ п/п |
Назва раздзела, тэмы заняткаў |
Тэрмін правядзення |
Адказныя |
|
1 клас |
|||
|
1 |
Адаптацыя навучэнцаў 1 класа |
верасень-кастрычнік |
Іодка К.С. |
|
2 |
Рэжым дня малодшага школьніка. Рацыянальны рэжым харчавання. Інтэрнэт: карысць ці шкода? |
снежань
|
Іодка К.С. |
|
3 |
Значэнне сямейных традыцый ў фарміраванні і развіцці дзіцяці |
сакавік |
Іодка К.С. |
|
4 |
Даверлівыя адносіны дзяцей і бацькоў. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці малодшага школьніка |
май |
Іодка К.С. |
|
2 клас |
|||
|
1 |
Як бацькі могуць дапамагчы вучыцца? |
верасень-кастрычнік |
Каспарэвіч М.А. |
|
2 |
Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця. Інтэрнэт: карысць ці шкода? |
снежань |
Каспарэвіч М.А. |
|
3 |
Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці. Даверлівыя адносіны дзяцей і бацькоў. |
сакавік |
Каспарэвіч М.А. |
|
4 |
Працоўнае выхаванне дзяцей ў сям’і |
май |
Каспарэвіч М.А. |
|
3 клас |
|||
|
1 |
Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці |
верасень-кастрычнік |
Вільчэўская Г.І |
|
2 |
Эфектыўныя зносіны ў сям’і – залог паспяховасці школьніка |
снежань |
Вільчэўская Г.І |
|
3 |
Бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт. Здаровая сям’я – здаровае дзіця |
сакавік |
Вільчэўская Г.І |
|
4 |
Уплыў фізічнага развіцця і здароўя на паспяховае навучанне |
май |
Вільчэўская Г.І |
|
4 клас |
|||
|
1 |
Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4 класа. Даверлівыя адносіны дзяцей і бацькоў |
верасень-кастрычнік |
Семся І.Д. |
|
2 |
Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей |
снежань |
Семся І.Д. |
|
3 |
Бяспека дзяцей у сетцы Інтэрнэт |
сакавік |
Семся І.Д. |
|
4 |
Кнігі ў жыцці школьніка |
май |
Семся І.Д. |
2 ступень – “Маё дзіця – падлетак”
для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-9 класаў
|
5 клас
|
|||
|
1 |
Адаптацыя да навучання ў сярэднім звяне |
верасень-кастрычнік |
Бартось М.Ю. |
|
2 |
Дзеці сярод аднагодкаў |
снежань |
Бартось М.Ю. |
|
3 |
Вашае дзіця вырасла. Даверлівыя адносіны дзяцей і бацькоў |
сакавік |
Бартось М.Ю. |
|
4 |
Прастора сацыяльных сетак – без рызыкі для дзяцей |
май |
Бартось М.Ю. |
|
6 клас |
|||
|
1 |
Сям’я як мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і |
верасень-кастрычнік |
Мінгілевіч В.Ю. |
|
2 |
Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў |
снежань |
Мінгілевіч В.Ю. |
|
3 |
Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт |
сакавік |
Мінгілевіч В.Ю. |
|
4 |
Прастора сацыяльных сетак – без рызыкі для дзяцей |
май |
Мінгілевіч В.Ю. |
|
7 клас |
|||
|
1 |
Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў |
верасень-кастрычнік |
Троцкая Т.П. |
|
2 |
Прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў |
снежань |
Троцкая Т.П. |
|
3 |
Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. Матывацыя падлеткаў |
сакавік |
Троцкая Т.П. |
|
4 |
Прастора сацыяльных сетак – без рызыкі для дзяцей |
май |
Троцкая Т.П. |
|
8 клас |
|||
|
1 |
Жыццёвыя мэты падлеткаў |
верасень-кастрычнік |
Матоніс М.І. |
|
2 |
Скрытыя пагрозы: аўтаагрэсіўныя паводзіны падлеткаў |
снежань |
Матоніс М.І. |
|
3 |
Асцярожна: суіцыд |
сакавік |
Матоніс М.І. |
|
4 |
Прастора сацыяльных сетак – без рызыкі для дзяцей |
май |
Матоніс М.І. |
|
9 клас |
|||
|
1 |
Як не збіцца са шляху: прафілактыка экстрэмізму |
верасень-кастрычнік |
Вараноўская І.Ч. |
|
2 |
Агрэсія, яе прычыны і наступствы |
снежань |
Вараноўская І.Ч. |
|
3 |
Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў |
сакавік |
Вараноўская І.Ч. |
|
4 |
Прастора сацыяльных сетак – без рызыкі для дзяцей |
май |
Вараноўская І.Ч. |
Положение о родительском университете
ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
дзяржаўнай установы адукацыі
“Клайшанская базавая школа”
- Агульныя палажэнні
- Сапраўднае Палажэнне распрацавана на падставе інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе” і вызначае ўмовы, парадак арганізацыі, кірункі дзейнасці, структуру бацькоўскага ўніверсітэта.
- Бацькоўскі ўніверсітэт створаны для развіцця ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі.
- Бацькоўскі ўніверсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі і метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем.
- Арганізацыя работы бацькоўскага ўніверсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і віду ўстановы адукацыі, у яе Статуце не фіксуецца.
- Работу бацькоўскага ўніверсітэта арганізуе дырэктар, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнік, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар, кадравыя і інфармацыйныя рэсурсы раёна (па ўзгадненню).
- Агульную каардынацыю дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце; у выпадку яго адутнасці – дырэктар установы адукацыі.
- Мэты, задачы і накірункі дзейнасці ўніверсітэта
- Мэтай стварэння бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляецца стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць педагагічнай і псіхалагічнай асвеце законных прадстаўнікоў, азнаямленню з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання.
- Задачы:
- пабудаваць сістэму псіхолага-педагагічнага дыялогу з сям’ёй па праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;
- арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва з законнымі прадстаўнікамі;
- павысіць матывацыю законных прадстаўнікоў вучыцца адказнаму бацькоўству, садзейнічаць развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый законных прадстаўнікоў;
- павысіць сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную, прававую культуру законных прадстаўнікоў;
- прапагандаваць пазітыўны вобраз сям’і, бацькі, маці, роднай хаты, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;
- фарміраваць каштоўнасна-сэнсавыя асновы бацькоўства;
- фарміраваць і развіваць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі законных прадстаўнікоў у вобласці сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў пра сямейную педагогіку, псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзеянне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
- забяспечваць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы сямейнага неблаганадзейства і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, аказанне своечасовай педагагічнай падтрымкі сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі
- Асноўныя накірункі дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта
- арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:
- прававы: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэбаў сям’і;
- псіхолага-педагагічны: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
- грамадзянскі: аб шляхах развіцця адукацыі, школы;
- кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;
- навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцяў развіцця грамадства;
- пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым;
- арганізацыя і ажыццяўленне выставачнай дзейнасці па прапагандзе эфектыўных тэхналогій выхавання;
- пабудова сістэмы распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;
- трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы.
- Ступені ў рэалізацыі бацькоўскага ўніверсітэта
Работа бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па двум ступеням (трэцяя ступень – сярэдняя школа):
1 ступень – “Маё дзіця – малодшы школьнік” – для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 1-4 класаў;
2 ступень – “Маё дзіця - падлетак” - для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 5-9 класаў.
- Формы правядзення заняткаў
дыстанцыйныя – вебінары, форумы, on-line кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, на старонцы школы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”, у бацькоўскіх чатах у Вайберы; удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне законных прадстаўнікоў, прыцягненне законных прадстаўнікоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах;
традыцыйныя – лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытванні законных прадстаўнікоў па разнастайнай тэматыцы і іншыя.
- Умовы, парадак стварэння і і кіраванне бацькоўскім універсітэтам
- Умовы стварэння бацькоўскага ўніверсітэта:
- ствараецца на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Клайшанская базавая школа”;
- ствараецца на падставе загаду дырэктара ўстановы адукацыі і дадзенага Палажэння;
- каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у выпадку яго адсутнасці – дырэктар установы адукацыі;
- рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх;
- за рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;
- заняткі праводзяцца адзін раз у чвэрць;
- бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і дыстанцыйнай форме.
- Каардынатар бацькоўскага ўніверсітэта:
- нясе адказнасць за эфектыўнасць дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта;
- каардынуе дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з класнымі кіраўнікамі, сацыяльным педагогам;
- вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства, пры неабходнасці складае справаздачную дакументацыю і прадастаўляе па запыту адпаведных дзяржаўных органаў звесткі аб рэалізацыі мерапрыемстваў бацькоўскага ўніверсітэта;
- з мэтай раэлізацыі пастаўленых задач бацькоўскі ўніверсітэт узаемадзейнічае з зацікаўленымі асобамі, арганізацыямі.
- Бацькоўскі ўніверсітэт рэалізуецца на падставе падрыхтаванай праграмы вучонымі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, або самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця.
- Дзейнасць бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем і планам работы.
- У канцы навучальнага года каардынатар можа прадаставіць педагагічнаму калектыву, вучэбна-метадычным аб’яднанням інфармацыю аб эфектыўнасці, рэзультатыўнасці рэалізацыі мерапрыемстваў плана бацькоўскага ўніверсітэта.
- Падставай для пачатку і спынення дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляюцца метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, або іншы нарматыўны, прававы дакумента Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Структура бацькоўскага ўніверсітэта
- структуру бацькоўскага ўніверсітэта вызначае дырэктар установы адукацыі;
- бацькоўскі ўніверсітэт можа выкарыстоўваць у сваёй рабоце наступныя памяшканні, якія неабходны для забеспячэння яго дзейнасці – вучэбныя кабінеты, камп’ютарны клас і іншыя.
- Класныя кіраўнікі арганізоўваюць мерапрыемствы бацькоўскага ўніверсітэта ў рамках гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.
- Дакументацыя
- загад установы адукацыі аб арганізацыі работы;
- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
- план работы на вучэбны год;
- метадычныя матэрыялы, праекты, распрацоўкі, фотасправаздачы і іншыя матэрыялы, якія ствараюцца ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта.
- Парадак унясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Палажэнне
У дадзенае Палажэнне могуць быць унесены неабходныя змяненні і (або) дапаўненні ва ўстаноўленым заканадаўчым парадку.



























Мы в соцсетях & RSS