"Настаўнік - гэта чалавек, які вучыцца ўсё жыццё,
толькі ў гэтым выпадку ён набывае права вучыць".
В.М. Лізінскі
Мэта метадычнай работы
удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў.
Задачамі метадычнай работы з’яўляюцца:
павышэнне ўзроўню метадалагічнай, псіхолага-педагагічнай і прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагогаў;
развіццё прафесійнай кампетэнтнасці (метадычнай, інфармацыйнай, камунікатыўнай, аналітычнай і інш.);
фарміраванне інавацыйнай накіраванасці ў дзейнасці педагагічнага калектыву, што выяўляецца ў сістэматычным вывучэнні, абагульненні і распаўсюджванні эфектыўнага педагагічнага вопыту, у рабоце па ўкараненню дасягненняў педагагічнай навукі ў практыку, у авалоданні педагогамі такімі відамі дзейнасці, як мадэляванне, праектаванне, канструяванне, прагназаванне і інш.;
укараненне ў практыку работы інавацыйных педагагічных тэхналогій, актыўных, інтэрактыўных формаў і метадаў навучання і выхавання;
асваенне новых вучэбных праграм, адукацыйных стандартаў;
аказанне на дыягнастычнай дыферэнцыраванай аснове кансультацыйнай навукова-метадычнай дапамогі педагогам у пытаннях прафесійнага самаадукацыі;
павышэнне інфармацыйнай культуры педагагічных работнікаў, укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у практыку работы;
метадычнае суправаджэнне эксперыментальнай, інавацыйнай, даследчай, праектнай дзейнасці і інш.



























Мы в соцсетях & RSS